Назарбаеў асабіста ўключыў галоўную ёлку Казахстана

02.12.2014 / 12:58

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў асабіста ўчора ўключыў галоўную навагоднюю ёлку краіны, паведамляе Tengrinews.kz.

Ён павіншаваў грамадзян са святам — Днём Першага прэзідэнта, а таксама надыходзячым Новым годам. Перад пачаткам цырымоніі кіраўнік дзяржавы звярнуўся да дзяцей, якія былі асноўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства.

Назарбаеў кіруе Казахстанам ад 1990 года.