Лаўкрафт і Гюле па-беларуску: выйшаў новы нумар часопіса «Прайдзісвет»

03.12.2014 / 16:07

 

Номар часопіса перакладной літаратуры «Прайдзісвет» стаў 14. Укладальнікі далі яму назву «Лабірынты іншасвету».

 «У творы, якія трапілі ў гэты нумар, нерэальнае прабіраецца па-рознаму. Хтосьці з аўтараў расказвае пра свае сны, хтосьці спрабуе з іх пасмяяцца, а хтосьці бярэ чытача за руку і выводзіць яго са стану ўтульнай расслабленасці: глядзі, іншасвет ужо тут, і каб пабачыць яго, не трэба нават засынаць», — напісалі ўкладальнікі ва ўступным слове.

Друкуюцца ўрывак з рамана Паўла Гюле «Вайзэр Давідзік» (аўтар прэзентуе раман у Мінску 9 снежня), вершы Генрыха Гайнэ, фрагменты з кнігі «Сны сноў» Антоніё Табукі, апавяданні Говарда Лаўкрафта. Пазнаёміцца з нумарам часопіса можна на сайце prajdzisvet.org.

NN.BY