U2 абвясцілі месцы канцэртаў у 2015 г.: найбліжэйшы ад Беларусі — у Берліне

03.12.2014 / 22:16

Гурт у 2015 г. адправіцца ў тур «Innocence & Experience». Яны будуць выступаць у 19 гарадах па ўсім свеце - ад Ванкувера да Парыжа, паведамляе Wyborcza.pl.

Канцэрты ў Еўропе з верасня, бліжэйшы да Беларусі ў Берліне.

Продаж квіткоў на канцэрты ў наступным годзе пачнецца 8 снежня. 

Спачатку будзе некалькі канцэртаў у Канадзе і ЗША, у тым ліку — чатыры ў Нью-Ёрку (18, 19, 22 і 23 ліпеня). З верасня U2 будуць выступаць у Еўропе. 4 і 5 верасня — у Тыруне, 8 і 9 верасня — у Амстэрдаме. Найбліжэйшая кропка да Беларусі — Берлін (24 і 25 верасня) — O2 World.