Сёння Пуцін звернецца з пасланнем да Федэральнага сходу

04.12.2014 / 08:06

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвесціць штогадовае пасланне Федэральнаму сходу Расійскай Федэрацыі. Зварот, у якім кіраўнік дзяржавы выкладзе сваё бачанне асноўных кірункаў развіцця краіны, пачнецца ў 12.00.

У Георгіеўскім зале Вялікага Крамлёўскага палаца збяруцца каля 1100 запрошаных гасцей — дэпутаты, сенататы, члены ўрада, кіраўнікі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, губернатарскі корпус, старшыні заканадаўчых сходаў суб'ектаў федэрацыі, кіраўнікі найбуйнейшых СМІ.