На таргах 4 снежня беларускі рубель здаў да даляра і расійскага

04.12.2014 / 11:27

На Беларускай валютна-фондавай біржы 4 снежня прайшлі чарговыя таргі. Расійскі рубель падрос пасля рэзкага падзення ў сераду, вырас у цане і даляр.

Даляр умацаваўся на Br10 да 10830 беларускіх рублёў.

Еўра знізіўся на Br60 да 13 320 рублёў.

Расійскі рубель умацаваўся на Br5,5 да 205 беларускіх.