Пенсіянер спрабаваў пераскочыць рэйкі перад цягніком і загінуў

04.12.2014 / 15:27

Пенсіянер загінуў сёння пад коламі цягніка Масква — Брэст.

Інцыдэнт адбыўся раніцай на станцыі Гарадзішча. Пажылы мужчына хацеў пераскочыць рэйкі перад саставам.

Акрамя таго, сёння на перагоне Гарадзея — Пагарэльцы пад коламі таварнага цягніка Баранавічы — Орша загінуў 35-гадовы жыхар Столінскага раёна. Праваахоўнікі мяркуюць, што гэта быў суіцыд.