Парламент Арменіі ратыфікаваў дагавор далучэння да Еўразійскага эканамічнага саюза

04.12.2014 / 18:13

За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 103 дэпутаты, супраць — 7. Яшчэ адзін парламентарый устрымаўся.

Ратыфікацыю падтрымалі ўсе сілы, прадстаўленыя ў заканадаўчым органе краіны, акрамя апазіцыйнай фракцыі «Спадчына».

Дакумент аб далучэнні Арменіі да ЕАЭС быў падпісаны ў Мінску 10 кастрычніка.