Парашэнка абвясціў 9 снежня Днём цішыні на ўсходзе Украіны

04.12.2014 / 19:25

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на нарадзе з кіраўнікамі сілавых ведамстваў вызначыў меры, якія павінны забяспечыць выкананне мінскіх дамоўленасцяў і ўвядзенне 9 снежня «Дня цішыні». Аб гэтым паведамляецца на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

На нарадзе таксама былі вызначаны далейшыя дзеянні ў выпадку невыканання мінскіх пагадненняў.

NN.BY