ЗША вызвалілі лідара пакістанскіх талібаў

07.12.2014 / 17:51

Лідар пакістанскіх талібаў, які быў захоплены амерыканскімі вайскоўцамі ў Афганістане, вызвалены і перададзены уладам Пакістана.

Латыф Мехсуд, які быў правай рукой былога лідэра Талібана Хакімулы Мехсуда, быў захоплены войскамі ЗША ў Афганістане летась.

Улады Злучаных Штатаў пацвердзілі, што трое палонных талібаў былі вызваленыя, аднак не ўдакладнілі іх імёны і ўмовы вызвалення.

Учынак амерыканскіх ўладаў вельмі незвычайны і можа быць звязаны са спробамі дамагчыся прагрэсу мірных перамоў з талібамі, бо тыя перамовы зайшлі ў тупік.