Лідар Прыднястроўя ледзь не стаў ахвярай галалёдзіцы ў Кішынёве ВІДЭА

08.12.2014 / 14:58

Ахвярай галалёдзіцы ў Кішынёве ледзь не стаў і лідар непрызнанай Прыднястроўскай малдоўскай рэспублікі Яўгеній Шаўчук.

Ён паслізнуўся на прыступках кішынёўскага аэрапорта, але целаахоўнікі не далі яму паваліцца.

Дапамога аховы спатрэбілася і кіраўніку знешнепалітычнага ведамства рэгіёну Ніне Штанскі. Прыднястроўскія чыноўнікі вылецелі напярэдадні ў Маскву.