Беларус ці амерыканец? Сталі вядомыя кандыдаты на пасаду рэктара ЕГУ

Абмяркоўвайце, рабіце прагнозы!

10.12.2014 / 00:37

Вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча (злева) змяняе, здавалася б, прадвызначаную хаду выбараў новага рэктара ЕГУ.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт будзе выбіраць рэктара. Як стала вядома «Нашай Ніве» з крыніцы ў ЕГУ, сярод кандыдатаў — 66-гадовы Дэвід Полік (ЗША), выканаўца абавязкаў рэктара ЕГУ, 67-гадовы фізік Аляксандр Мілінкевіч — адзін з лідараў беларускай грамадзянскай супольнасці, 56-гадовы гісторык Алесь Краўцэвіч — былы прарэктар Гродзенскага ўніверсітэта, 44-гадовая філосаф Таццяна Шчытцова, выкладчыца ЕГУ, рэдактарка яго часопіса «Топос».

Выбіраць рэктара будзе Усеагульны сход сузаснавальнікаў. У ім удзельнічаюць арганізацыі, якія спрыялі ўзнаўленню дзейнасці ЕГУ ў Вільні пасля яго закрыцця ў Мінску. У склад Усеагульнага сходу ўваходзяць Інстытут міжнароднай адукацыі (Літва), Фонд «Адкрытае грамадства» (больш вядомы як Фонд Сораса, ЗША) і Фонд «Еўразія» (ЗША).

Як бачым, на пасаду рэктара ўніверсітэта ў выгнанні прэтэндуюць як беларусы, так і «вараг». Ад таго, хто стане рэктарам, будзе залежаць стратэгія яго далейшага развіцця.

«Наша Ніва» запыталася ў студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, што будзе на выбарах і пасля выбараў. Чытайце артыкул у сённяшнім нумары папяровага тыднёвіка «Наша Ніва».

* * *

Будучыня ЕГУ — важнае пытанне для ўсяго грамадства. Беларусі патрэбны незалежны ўніверсітэт! Як калісьці Царскасельскі ліцэй у Расіі ці Віленскі ўніверсітэт у былой Рэчы Паспалітай ХІХ ст., адзін эфектыўны незалежны ўніверсітэт можа зрабіць столькі ж, як сто звычайных. Таму і выбары рэктара ЕГУ — крайне важны момант. Пішыце нам, выказвайцеся, якой Вы бачыце будучыню ЕГУ. Мы гатовыя апублікаваць Вашы допісы.

{POLL#337}

Мікола Бугай