Паліна Рэспубліка выступіла ў Баранавічах з аншлагам ВІДЭА

11.12.2014 / 12:24

Канцэрт мінскай спявачкі прайшоў у ДК «Тэкстыльшчык» у пятніцу, 5 снежня.

Выступленне Паліны Рэспублікі сабрала амаль 200 слухачоў, але, нягледзячы на вялізную колькасць гасцей, мерапрыемства прайшло ва ўтульнай дамашняй атмасферы.

«Калі едзеш у горад, дзе ты ніколі не выступаў, прыйдзе пятнаццаць чалавек, і добра. Нават у Мінску ў сярэднім на канцэрты прыходзіць менш чалавек. Звычайна мы абіраем маленечкі клуб, а тут і сцэна, і прастора, класна было», — сказала спявачка.