На таргах 12 снежня ў Мінску расійскі рубель абнавіў гадавы мінімум

12.12.2014 / 11:34

На Беларускай валютна-фондавай біржы 12 снежня адбылося чарговыя таргі. Расійскі рубель зноў абнавіў гадавы мінімум.

Даляр не змяніўся ў цане — 10 860 беларускіх рублёў.

Еўра ўпаў на Br80 да 13 450 рублёў.

Расійскі рубель працягнуў здаваць пазіцыі, апусціўшыся на Br7 да 191,5 беларускага.