З кафэ ў Сіднэі выбеглі яшчэ два чалавекі

15.12.2014 / 09:58

З кавярні ў цэнтры Сіднэя, у якім узброены чалавек утрымлівае закладнікаў, выбеглі яшчэ два чалавекі.

На абедзвюх жанчын былі форменныя фартухі, з чаго карэспандэнты заключылі, што яны — супрацоўніцы кафэ Lindt. Раней з гэтага кафэ выбеглі трое мужчын.

Агульная колькасць закладнікаў невядома. Прадстаўнік паліцыі штата Новы Паўднёвы Уэльс паведаміла толькі, што іх «менш за 30».

Вядома таксама, што паліцэйскія пачалі перамовы з захопнікам.