Курс рубля ў Расіі рэзка ўмацаваўся на адкрыцці таргоў

16.12.2014 / 10:31

Курс расійскага рубля рэзка ўмацаваўся пры адкрыцці Маскоўскай біржы ў аўторак, 16 снежня.

У параўнанні з папярэднім закрыццём еўра згубіў 4,1 руб і таргаваўся на ўзроўні 74,7. Даляр упаў у кошце на 4,7 рубля і каштаваў 59,7.

Рэзкае зніжэнне курсаў еўрапейскай і амерыканскай валют тлумачыцца рэакцыяй рынку на значнае павышэнне ключавой стаўкі Цэнтрабанкам.