У першы дзень продажу манеты з Астрожскім каля крамы Нацбанка выцягнулася даўжэзная чарга ФОТАФАКТ

Сёння Нацбанк Беларусі пачаў продаж памятнай манеты з выявай гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага.

16.12.2014 / 12:04

Ад пачатку працы касы Цэнтральнага апарата НБ РБ па вуліцы Талстога, 6 у аўторак сабраўся доўгі хвост людзей.

Як сказалі «Нашай Ніве» нумізматы, яны ў шоку. Кажуць, ніколі такога не бывала. Уранку на вуліцы ў чарзе стаяла каля ста чалавек.

Хтосьці хоча набыць манету для сваёй калекцыі, хтосьці купляе яе ў якасці сувеніра. У касе кожнай асобе прадаюць па дзве срэбныя ці медна-нікелевыя манеты. 

Трэба заўважыць, што многія ў чарзе рэагавалі на фатаграфаванне надзвычай нервова — адыходзяць у бок ці нацягваюць капюшон. Адзін мужчына нават запатрабаваў у карэспандэнта «Нашай Нівы» заплаціць яму, бо яго сфатаграфавалі без дазволу. 

Кірыла Хілько, відэа Настассі Храловіч