У справе дырэктара пінскай школы выявіліся новыя эпізоды педафіліі

Агулам дырэктара школы мастацтваў вінавацяць у шасці эпізодах педафіліі.

17.12.2014 / 00:38

Працягваецца расследаванне справы дырэктара школы мастацтваў у Пінску. Мужчыну вінавацяць у педафіліі.

Як паведамляе БЕЛТА, следчыя выявілі шэсць эпізодаў злачынных сэксуальных дзеянняў супраць непаўналетніх. Дырэктара школы вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту, а таксама распусныя дзеянні. Мужчына, абвінавачаны ў педафіліі, знаходзіцца пад вартай.

Па словах следчых, высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынстваў.

БелТА via Еўрарадыё