Сайт Пуціна: З Меркель, Аляндам і Парашэнкам абмеркавалі сітуацыю «на паўднёвым усходзе Украіны»

17.12.2014 / 07:21

© EPA/REGIS DUVIGNAU/POO

Уладзімір Пуцін правёў тэлефонныя перамовы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам і прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. «Лідары краін абмеркавалі сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны», паведамляе сайт Крамля.

У ходзе перагавораў была падкрэслена неабходнасць поўнага спынення вядзення баявых дзеянняў у Данбасе. Як найбольш важныя былі пазначаныя задачы абмену палоннымі і адводу цяжкіх узбраенняў з лініі фронту.

Таксама лідары дзяржаў абмеркавалі пытанні эканамічнай падтрымкі рэгіёна і аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву.