Кіраўнік БАТЭ: Я не атрымліваю задавальнення ад футбола

17.12.2014 / 10:31

Кіраўнік барысаўскага БАТЭ Анатоль Капскі падзяліўся планамі на будучыню і пракаментаваў свой магчымы сыход з пасады.

«Мы павінны зараз у сябе разабрацца шмат у чым. Я павінен разабрацца, гэта будзе крытычна для каманды або некрытычна.

Я не атрымліваю задавальнення ад футбола. Зараз сыходзім у адпачынак, а там паглядзім. Я ўсё роўна не збіраўся нікуды сыходзіць з каманды. Я хачу выконваць сваю працу, але не хачу быць публічным чалавекам. Я хачу жыць закрытым жыццём, але ў той жа час любіць футбол і дапамагаць яму», — сказаў Капскі.