Пуцін: Добраахвотнікі на Данбасе — не наёмнікі, а па закліку сэрца

18.12.2014 / 13:09

Грамадзяне Расіі, якія выступаюць на баку прарасійскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны — не з'яўляюцца наёмнікамі.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанне ўкраінскага журналіста, падчас выніковай прэс-канферэнцыі ў чацвер.

«Усе людзі, якія па закліку сэрца, выконваюць свой доўг, або добраахвотна прымаюць удзел у такіх дзеяннях, у тым ліку, на паўднёвым усходзе Украіны — не наёмнікі, бо яны не атрымліваюць грошай», — сказаў Уладзімір Пуцін.

У той жа час ён сказаў, што расійскія ўлады лічаць, што «карная аперацыя праводзіцца кіеўскай уладай».