Беларусь як Албанія: на сярэдні заробак можна купіць толькі $384

20.12.2014 / 12:54

Афіцыйная дэвальвацыя нібыта не адбылася, але даляр у амбенніках цяпер каштуе 14450 рублёў.

Колькі валюты цяпер можна купіць на сярэдні заробак?

Паводле дадзеных Белстата, у кастрычніку беларусы мелі па 6 377 912 рублёў. Пасля сплаты падаткаў застаецца па 5 548 783 рублёў.

За гэтыя грошы ў абменніку можна набыць толькі $384.

Пра такім ўзроўні Беларусь адкатваецца на трэцяе з канца месца ў рэйтынгу еўрапейскіх краін па ўзроўні заробку. Ніжэй толькі Украіна і Малдова, на адным узроўні з намі Албанія.

Ягор Марціновіч