Мясніковіч: Беларусы купілі ў Расіі аўтамабіляў як мінімум на $320 мільёнаў

21.12.2014 / 21:15

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у праграме «Галоўны эфір» расказаў статыстыку імпарту аўтамабіляў за апошні час.

Паводле яго словаў, грамадзяне Беларусі за кастрычнік-лістапад 2014 года імпартавалі з Расіі 21,5 тысячы аўто.

«Па самых сціплых ацэнках, гэта каля $320 мільёнаў», — заявіў Мясніковіч.

ЯМ