На запраўцы ў Мінску пабілі кіроўцу ВІДЭА

шукае міліцыя

22.12.2014 / 16:36

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, кіроўца з абмежаванымі магчымасцямі прыехаў на АЗС. Заправіць свой «Форд» самаму было цяжка. Таму па дапамогу звярнуўся да мужчын, што выйшлі з крамы на запраўцы. Яны былі нападпітку. Па словах кіроўцы, у адказ на яго накінуліся з кулакамі.

Цэнтральнае РУУС Мінска шукае людзей на відэа. Калі вы іх пазналі, звяртайцеся на: (017) 288-83-02, (017) 288-02-02, (029) 263-74-29.

КМ