Расклад грэка-каталіцкіх набажэнстваў на Каляды ў Мінску

23.12.2014 / 16:07

24 снежня, серада — Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

парафія Праведнага Язэпа і парафія Св. Мікалая Цудатворцы, капліца душпастырскага цэнтра Св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6, 18.30;

парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, капліца душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7, 18.30;

парафія Святога Духа, Чырвоны касцёл (ніжні храм), 19.00;

 25 снежня, чацвер — Раство Госпада Нашага Ісуса Хрыста

парафія Праведнага Язэпа і Парафія Св. Мікалая Цудатворцы, капліца душпастырскага цэнтра Св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6, 12.00; міжпарафіяльная калядная праграма для дзяцей — 13.00;

парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, капліца душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7, 10.00;

парафія Святога Духа, Чырвоны касцёл (ніжні храм), 11.00.