ЗША выплацяць вызваленаму на Кубе амерыканцу $3,2 млн

24.12.2014 / 09:31

Грамадзянін ЗША Алан Грос, які пасля пяцігадовага зняволення ў кубінскай турме выйшаў на волю, атрымае кампенсацыю ад агенцтва па міжнародным развіцці (USAID). Сума выплаты складзе $3,2 млн, паведамляе CBS News.

У сярэдзіне снежня Алан Грос быў выдадзены ЗША ў абмен на трох кубінцаў, якія падазраваліся ў шпіянажы.

Алан Грос у 2011 годзе быў асуджаны судом Кубы да 15 гадоў турэмнага зняволення. Яго вызваленне адбылося на фоне пацяплення адносін паміж Вашынгтонам і Гаванай.