Мясніковіч прызначаны кіраўніком Савета рэспублікі, Ермакова і Пракаповіч адпраўлены ў банкі

27.12.2014 / 20:55

Былы кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч стане старшынёй савета рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Як паведамляецца ў праграме «24 гадзіны» тэлеканала СТВ, прызначэнне экс-прэм'ера на гэтую пасаду ўзгадніў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Міхаіл Мясніковіч зменіць на пасадзе старшыні верхняй палаты парламента Анатоля Рубінава, які ўзначальваў савет рэспублікі з мая 2010 года.

Лукашэнкам таксама ўзгоднены кандыдатуры Надзеі Ермаковай, былога старшыні праўлення Нацыянальнага банка, і Пятра Пракаповіча, былога віцэ-прэм'ера на пасады старшыняў наглядальных саветаў банкаў БелВЭБ і БПС-Сбербанк.