Аблсаветы дэпутатаў у Брэсце і Віцебску «пагадзіліся» з прапанаванымі Лукашэнкам кандыдатурамі ФОТА

28.12.2014 / 18:18

Услед за Магілёўскім аблсаветам сёння прайшлі паседжанні пазачарговых сесій аблсаветаў дэпутатаў у Брэсце і Віцебску.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс. Фота БелТА.

Анатоль Ліс зацверджаны на пасадзе старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прадставіў новага «губернатара» абласному Савету дэпутатаў.

Аляксандр Косінец віншуе Мікалая Шарстнёва. Фота БелТА.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец прадставіў новага кіраўніка Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва.