Цягнік Мінск—Сімферопаль зараз будзе хадзіць толькі да Запарожжа

28.12.2014 / 21:23

Як вядома, 26 снежня «Укрзалізныця» спыніла рух паяздоў у Крым, а таксама адмяніла міжнародныя цягнікі, якія курсуюць на паўвостраў, у тым ліку з Беларусі. У той жа дзень быў спынены продаж квіткоў на аўтамабільных і аўтобусных станцыях.

Цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль, паводле інфармацыі тэлеканалу АНТ, з 29 сьнежня будзе хадзіць да станцыі Запарожжа.

Дамоўленасьці аб гэтым дасягнулі беларускія і ўкраінскія чыгуначнікі.