Станцыя метро «Малінаўка» закрылася на гадзіну з-за нічыйнага пакета

29.12.2014 / 23:03

Станцыя мінскага метро «Малінаўка» зачынілася сёння, 29 снежня, на гадзіну з-за знойдзенага на платформе нічыйнага пакета.

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар КУП «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін.

«Увечары 29 снежня на платформе станцыі «Малінаўка» быў знойдзены нічыйны пакет. Адразу ж была выклікана сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі 5448, якая правяла абследаванне», — распавёў Андрэй Кузьмін.

Станцыя была закрыта ў 20.54, а працягнула сваю працу каля 22.00. У забытым пакеце сапёры выявілі аўтазарадку. На працягу гадзіны рух цягнікоў ажыццяўляўся праз станцыю «Пятроўшчына».