КНДР падтрымала далучэнне Крыма да Расіі

30.12.2014 / 13:41

Пхеньян ухваляе далучэнне Крыма да Расіі і лічыць гэты крок цалкам апраўданым.

Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС паведаміў дырэктар дэпартамента друку і інфармацыі МЗС КНДР Чжон Дон Хак.

Чыноўнік пажадаў народу Расіі годна абараняць сваю пазіцыю ў сувязі з падзеямі ва Украіне і заявіў, што цяперашняя антырасійская кампанія «навязаная Злучанымі Штатамі і заходнімі краінамі».

Па словах Чжон Дон Хака, Пхеньян «лічыць справядлівай пазіцыю Расіі, якая рашуча адстойвае свае нацыянальныя інтарэсы».