Мінск і пустата перад Новым Годам ФОТАРЭПАРТАЖ

30.12.2014 / 18:38

Карэспандэнт «НН» прагуляўся па горадзе і паспрабаваў адчуць святочны настрой горада, упрыгожанага да святаў. 

Галоўная ялінка краіны на Кастрычніцкай плошчы. Праз няўстойлівае надвор'е традыцыйны каток вакол ёлкі так і не залілі. 

Сані Дзеда Мароза і Снягурачкі на Кастрычніцкай плошчы. 

Ялінка ў Парку Горкага. 

Ялінка ля Мінскага гарадскога савета дэпутатаў. 

Упрыгожаны балкон на плошчы Незалежнасці. 

Два міліцыянты дзяжураць ля ялінкі на плошчы Незалежнасці. Каб не ўкралі?

Калядныя ўпрыгожванні ля Чырвонага касцёла. 

Ялінка ля Белдзяржфілармоніі, якую паставіў расійскі Газпром. 

У падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа ідзе бойкі гандаль святочнымі падарункамі. 

Упрыгожаная плошча ля Камароўскага рынку. 

Упрыгожаны рэстаран хуткага харчавання на вуліцы Веры Харужай. 

Ля Палаца спорту працуе літоўскае кафэ. 

Дзяўчынкі фатаграфуюцца з велізарнай сякерай, якую паставілі на плошчы ля Палаца спорту. 

Рэдкія людзі гуляюць па замерзлай Свіслачы ці коўзаюцца на каньках. 

У боце разводзяць цяпло. 

Святочная пляцоўка ля Палаца спорту. 

Мужчына абувае канькі на наберажнай Свіслачы. 

Кірыла Хілько