На працягу сутак адбудзецца рэзкае павышэнне тэмпературы з —13 да +2

31.12.2014 / 11:36

Фота Сяргея Гудзіліна.

У Мінску сёння ўначы было мінус 13, заўтра ўдзень будзе плюс 2.

У Гомелі, Віцебску і Магілёве тэмпература паднімецца з мінус 15—17 да 0+2.

У Берасці і Гродне — з мінус 12 да +2—3.

1—4 студзеня захаваецца такая адліга. Уначы будзе падмарожваць, удзень адпускаць.

Такое надвор'е прывядзе да росту інфекцыйных захворванняў, у тым ліку і грыпу. У дзённыя і ранішнія часы на дарогах магчымы галалёд.

СГ