Патрабаванні да аўтамабільнай аптэчкі змененыя з 1 студзеня

02.01.2015 / 14:16

1 студзеня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя «Аб устанаўленні пералікаў аптэчак першай дапамогі, аптэчак хуткай медыцынскай дапамогі, укладанняў, якія ўваходзяць у гэтыя аптэчкі, і вызначэнні парадку іх камплектацыі» № 80 ад 4 снежня 2014 года.

Цяпер аўтаўладальніку не абавязкова мець у аптэчцы валідол і нітрагіцэрын (ўжываецца пры інфарктах, інсультах, высокім ціску).

З гэтага часу ў вас павінны быць:

Як і раней, у аптэчцы павінны быць 4 ўпакоўкі стэрыльных сурвэтак (16х14 см або 45х29 см), раствор амонія, раствор ёду, жгут і астуджальны гіпатэрмічны пакет.

Аптэчкі камплектуюцца вытворцамі або аўтаўладальнікамі самастойна.

Нагадаем, што камплектацыю аптэчкі могуць праверыць падчас тэхагляду.