Жыхар Баранавіч выйграў ва ўкраінскай перадачы «Насмяшы коміка» 100 тысяч грыўняў ВІДЭА

04.01.2015 / 17:53

Наш зямляк Іван Казак выступіў у фінале ўкраінскага тэлешоу «Насмяшы коміка», якое выйшла ў эфір 3 студзеня, і сарваў максімальны банк - 100 тысяч грыўняў.

На фінальным выступленні «Насмяшы коміка» Іван Казак чытаў жарты ўласнага сачынення пра адукацыю, сям'ю і грамадства. У выніку доўгай і карпатлівай падрыхтоўкі з жартам пра школу баранавіцкі комік выйграў 75.221.000 беларускіх рублёў па курсе Нацбанка.

«Стоячы за кулісамі, я вельмі хваляваўся, бо хацелася выйграць. Пачаў чытаць свае жарты і раптам з лёгкасцю за 10 хвілін выйграў 100 тысяч грыўняў. Застаўся нават вялікі запас непрачытаных жартаў. Мог бы з імі яшчэ і мільён грыўняў выйграць», - расказаў Іван Intex-press.

Гэта другі выступ Івана на перадачы. Першы адбыўся ў маі 2014 года, калі Іван выйграў 50 тысяч грыўняў.

Івану Казаку 28 гадоў, ён нарадзіўся і вырас у горадзе Баранавічы. Пасля заканчэння ліцэя паступіў у БДУ на хімічны факультэт. Ва універсітэце Іван захапіўся армрэслінгам, але, наблізіўшыся да звання «майстар спорту», аддаў перавагу КВЗ, дзе адчуў сябе на сваім месцы.