Новы выпуск Charlie Hebdo выйдзе на наступным тыдні

08.01.2015 / 15:00

Новы нумар французскага сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo, штаб-кватэра якога напярэдадні падвергнулася тэрарыстычнай атацы, выйдзе ў наступную сераду, 14 студзеня, перадае Agence France-Press са спасылкай на аднаго з выдаўцоў.

Як заявіў Патрык Пелу, выхад нумару дазволіць паказаць, што «дурасць не здолела перамагчы».

У бліжэйшы час, паводле яго слоў, супрацоўнікі выдання збяруцца на нараду.