У «ЛНР» пачаліся забастоўкі настаўнікаў

10.01.2015 / 11:23

9 студзеня настаўнікі часова акупаваных тэрарыстамі Антрацыта і Алчэўска Луганскай вобласці правялі масавыя забастоўкі.

Пра гэта паведамляе сайт ОстроВ са спасылкай на ўласную крыніцу.

«Настаўнікам з кастрычніка не плацілі ні заробкаў, ні сацвыплат, ні пенсій. Наогул не плацілі ніякіх грошай», — піша выданне.

Паведамляецца, што 9 студзеня настаўнікі масава адмовіліся выходзіць на працу. А ініцыятыўная група калектыву педагогаў збіраецца ехаць у Луганск на прыём да кіраўніка «ЛНР» Ігара Платніцкага.