Жыхарку Слуцкага раёна, якая закапала сваё нованароджанае немаўля, будуць судзіць

10.01.2015 / 14:47

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі Слуцкага раёна, якая закапала сваё нованароджанае немаўля.

Жанчыне, 1988 года нараджэння, было прад'яўленае абвінавачванне па ч.3 арт.159 (наўмыснае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця або здароўя стан) КК РБ.

Абвінавачаная прызнана па выніках экспертызы нармальнай і здольнай несці адказнасць за ўчыненае злачынства.

На пачатку красавіка 2014 г яна звярнулася па медыцынскую дапамогу ў раённую бальніцу.

У яе былі выяўленыя сляды нядаўняй радавой дзейнасці пры адсутнасці дзіцяці. Устаноўлена, што жанчына на гарышчы гаспадарчай пабудовы нарадзіла дзіця мужчынскага полу. Адразу пасля родаў закапала немаўля там жа ў двары. Пасля яго труп быў знойдзены ў месцы, якое паказала падазраваная.

На падставе лабараторных даследаванняў устаноўлена, што дзіця было народжанае жывым, даношаным і жыццяздольным.