Афіцыйна: у 2014 годзе спажывецкія цэны выраслі на 16,2%

10.01.2015 / 19:17

Рост спажывецкіх цэн у 2014 годзе склаў 16,2%, у тым ліку ў снежні — 0,6%, паведаміў на брыфінгу 10 студзеня ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэта Аляксей Яркавец.

Паводле яго слоў, харчовыя тавары падаражэлі на 18,5%, нехарчовыя — на 8,1%, платныя паслугі — на 27,5%.

Летась першапачатковы прагноз інфляцыі складаў 11%, затым Нацбанк павысіў яго да 17,3%. Сусветны банк прагназаваў, што інфляцыя паводле вынікаў 2014 года ў Беларусі перавысіць 16%.

У 2013 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 16,5%, у 2015-м прагназуецца на ўзроўні 12%.