На Камсамольскім возеры загінула 17-гадовая дзяўчына

11.01.2015 / 09:19

sk.gov.by

10 студзеня а 22.51 ад старэйшага лекара аператыўнага аддзела хуткай дапамогі ў МНС паступіла паведамленне пра падзенне трох чалавек з моста ў ваду па вуліцы Даўмана каля парку Перамогі.

Як аказалася, 17-гадовая дзяўчына шпацыравала з маладым чалавекам ўздоўж набярэжнай, і па пакуль нявысветленых прычынах, апынулася ў вадзе. Яе паспрабаваў выратаваць 18-гадовы сведка.

Ён падвалок яе да берага, дзе іх з вады выцягнулі работнікі выратавальнай станцыі «Камсамольскае возера».

«Пасля правядзення рэанімацыйных работ брыгада хуткай канстатавала смерць дзяўчыны», — распавялі ў МЧС. Маладога чалавека, які паспрабаваў яе выратаваць, шпіталізавалі ў бальніцу з агульным ахаладжэннем арганізма.

Абставіны здарэння высвятляюцца.