Асцярожна! На панядзелак — галалёдзіца і моцны вецер

11.01.2015 / 12:51

У бліжэйшыя суткі, 12 студзеня (панядзелак), на дарогах чакаецца галалёдзіца, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, Мінскай вобласці і ў Мінску захаваецца вецер парывамі 15-20 м/с, паведамляе Белгідрамет.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, днём па захадзе — да 2 градусаў цяпла.