«Дзень без штаноў» прайшоў у Рызе ФОТЫ

11.01.2015 / 22:54

«11 студзеня ў рыжскім трамваі 7-га маршруту прайшла акцыя «Паездка без штаноў». Маладыя людзі прынялі ўдзел у адной з версій глабальнага мерапрыемства The No Pants Subway Ride.

У нядзелю каля 30 чалавек распрануліся, каб праехацца на грамадскім транспарце без штаноў. The No Pants Subway Ride - штогадовае мерапрыемства, якое з 2012 года пачало праводзіць у Нью-Ёрку рух Improv Everywhere. Сёлета такія акцыі пройдуць у 60 гарадах свету.

Паколькі ў Рызе няма метро, удзельнікі мерапрыемства пракаціліся на трамваях.