Зніклага ў Гомелі падлетка знайшлі мёртвым

19.01.2015 / 20:01

Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці праводзіцца праверка па факце смерці 16-гадовага падлетка, які лічыўся зніклым без вестак.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова, следчыя працуюць на месцы, дзе было знойдзена цела.

Інфармацыя пра аб'яўленне ў вышук падлетка з'явілася ў сацыяльных сетках, у прыватнасці на старонцы пошукава-ратавальнага атрада «Сімуран». 18 студзеня каля 15.40 Дзмітрый Бойка пайшоў з інтэрната Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. У аб'яве паведамлялася, што юнак можа знаходзіцца ў адным ў камп'ютарных клубаў горада. 19 студзеня цела падлетка знайшлі за межамі Гомеля.