Чачэнцы ў Данецку ВІДЭА

25.01.2015 / 16:09

Група баевікоў-чачэнцаў у відэазвароце патрабуе ад «уладаў ДНР» выдаць ім для расправы чалавека. які ва ўзброеным інцыдэнце забіў аднаго з чачэнцаў-«добраахвотнікаў».

Захопленыя прарасійскімі сіламі рэгіёны Украіны ператварыліся ў поле змагання між палявымі камандзірамі баевікоў. «Вы кажаце, што вы на сваёй зямлі, гады вы, а насамрэч мы на сваёй зямлі», — правакатыўна кажа камандзір чачэнцаў. Ягоныя байцы гучна спяваюць «Алах акбар».

Відэа знята ў цэнтры Данецка.