Пушылін: ДНР і ЛНР гатовыя гаварыць з Кіевам аб спыненні агню

30.01.2015 / 17:21

ДНР і ЛНР гатовыя размаўляць з Кіевам аб спыненні агню і адвядзенні войскаў толькі па фактычнай лініі сутыкнення з сілавікамі, заявіў прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін.

Прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік будуць чакаць у Мінску дэлегатаў Кіева на перамовах кантактнай групы па Украіне.