МТБанк аднавіў працу крэдытных картак, але павысіў стаўку з 0% да 35%

31.01.2015 / 11:11

МТБанк паведаміў кліентам пра аднаўленне працы авердрафтавых крэдытных картак з 1 лютага.

Аднак правілы карыстання істотна змяняюцца. Працэнтная стаўка на працягу льготнага перыяду крэдытавання (грэйс-перыяду) будзе павялічаная з 0,0001% да 35%.

Усім ахвотным перайсці на новыя ўмовы давядзецца заключыць дадатковую дамову.

Раней кліенты банка маглі на працягу месяца заходзіць у мінус ды пэўнага ліміту, напрыклад, 10 ці 20 мільёнаў рублёў. А да 20 ці 26 дня наступнага месяца вяртаць гэтыя грошы банку, не сплачваючы за карыстанне сродкамі ніякіх працэнтаў.

Цяпер жа фактычна прапануецца браць спажывецкі крэдыт пад 35% гадавых.

ЯМ