Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца ў Віцебску — 21 лютага

19.02.2015 / 20:48

У суботу, 21 лютага, у Віцебску адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня». Адрас — вуліца 1-ая Сенненская, дом 5.

Пачатак а 12.00. Уваход вольны. Запрашаем!

«Беларуская глыбіня» – зборнік з 84 эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

Віцебск — 45-ы горад, дзе Севярынец прэзентуе «Беларускую глыбіню».