Губернатара расійскага Сахаліна арыштавалі за хабар 5,6 млн даляраў
04.03.2015 / 22:20
tass.ru
Басманны суд Масквы санкыянаваў арышт губернатара Сахалінскай вобласці Аляксандра Харашавіна, які падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 5,6 мільёна даляраў.
Губернатар зняволены да 27 красавіка. На той жа тэрмін арыштаваны яго саветнік Андрэй Ікрамаў, які падазраецца ў пасярэдніцтве пры перадачы хабару.
Абодва падазраваных адмовіліся прызнаць сваю віну.