Пуцін даручыў даследаваць мэтазгоднасць стварэння валютнага саюза ў ЕАЭС

10.03.2015 / 17:14

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Цэнтрабанку і ўраду прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння валютнага саюза ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Даручэнне апублікавана на сайце Крамля. 

«Банку Расіі сумесна з урадам Расійскай Федэрацыі ва ўзаемадзеянні з цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза вызначыць далейшыя кірункі інтэграцыі ў валютнай і фінансавай сферах у межах Еўразійскага эканамічнага саюза з прапрацоўкай мэтазгоднасці і магчымасці стварэння ў перспектыве валютнага саюза», — гаворыцца ў дакуменце.

Паведаміць аб выкананні даручана да 1 верасня 2015 года прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву і кіраўніку Цэнтрабанка Эльвіры Набіулінай.