Беларускія біятланісткі занялі 7-е месца ў эстафетнай гонцы чэмпіянату свету

13.03.2015 / 20:38

Біятланісткі зборнай Беларусі занялі 7-е месца ў эстафетнай гонцы 4х6 км на чэмпіянаце свету ў фінскім Канціялахці, паведамляе БелТА.

У складзе беларускай каманды сёння выступалі Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко і Дар'я Домрачава.

Чэмпіёнкамі свету сталі нямецкія біятланісткі, срэбра ў каманды Францыі, а бронзу заваявалі спартсменкі зборнай Італіі.