Супернавальніца над Тэхасам — неймавернае ФОТА

Гэтая хмарка палівае дажджом адпаведна свайму выгляду.

13.04.2015 / 18:22

Фота: spuzmonj via reddit

Карыстальнік reddit пад нікнэймам spuzmonj падзяліўся здымкам суперсэла над Тэхасам.

Суперсэл (альбо суперячэйка) — асаблівы клас навальніцы, якая мае глыбокую плынь, што ўзыходзіць у вышыню і абарочваецца з высокай хуткасцю.

З усіх класаў навальніцы суперсэлы — самы рэдкі і самы небяспечны. Фронт навальніцы можа дасягаць 32 кіламетраў.

Найчасцей суперсэлы сустракаюцца ў Алее Тарнада — рэгіёне ЗША між Апалачамі і Скалістымі гарамі. Але бываюць суперсэлы і ў Азіі, Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і нават Еўропе.

Аляксандр Арсёнаў